Праглядаў: 1242

Дзяржаўнае прадпрыемства «Брэстводаканал» прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя горада Брэста. Малыя архітэктурныя формы, вырабленыя працаўнікамі прадпрыемства, з'явіліся да свята і ў аддаленых мікрараёнах горада, якія закліканы дарыць добры настрой, як жыхарам, так і гасцям горада. Выдатная складнік любога сучаснага свята, гэта фотазона. Гарадскія стэлы «Я люблю горад» усё больш набіраюць папулярнасці ва ўсіх гарадах свету. Гэтую ідэю змаглі ўвасобіць у горадзе Брэсце і работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэствадаканал» напярэдадні 1000-годдзя. Напярэдадні свята фотазона «Я люблю Брэст» заняла годнае месца ў цэнтральнай частцы горада на вуліцы Леніна каля тэатра драмы. Спадзяемся, што жыхарам і гасцям нашага любімага горада Брэста спадабаецца гэтая інсталяцыя і берасцейцы могуць зрабіць патрыятычнае сэлф і выкласці яго ў сацсеткі з хэштэгам #ЯЛюблюБрест, каб павіншаваць родны горад са святам.