Брестводоканал
Праглядаў: 69

23 студзеня адбудзецца пасяджэнне ЦВК Беларусі.

На пасяджэнні будзе зацверджаны графік размеркавання бясплатнага эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па тэлебачанні і радыё, вызначаны парадак галасавання асобных катэгорый грамадзян, а таксама разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

У пасяджэнні могуць прыняць удзел назіральнікі акрэдытаваныя пры ЦВК Беларусі і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Анлайн-трансляцыя пасяджэння будзе даступная на сайце ЦВК Беларусі