Сёння ў абласным грамадска-культурным цэнтры праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі! У зале сабраліся тыя, хто нястомна працуе над чысцінёй, утульнасцю і камфортам нашага любімага горада!
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі адкрыў цырымонію віншаванняў і ўручэння ўзнагарод. Ён адзначыў, што праца спецыялістаў ЖКГ бачная і высока цэніцца берасцейцамі, падзякаваў за адданасць справе і паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі планаў па развіцці і добраўпарадкаванні горада.