Кампетэнтнасць-гэта наш стандарт-пад такім дэвізам 09.06.2025 быў праведзены першы З'езд беларускіх экспертаў па акрэдытацыі.
Мерапрыемства прымеркавана да святкавання Сусветнага дня акрэдытацыі, які штогод адзначаецца з 2008 года. У З'ездзе прыняло ўдзел больш за 350 дэлегатаў, якія ў ходзе адкрытых дыскусій і дэбатаў выпрацуюць аптымальныя шляхі ўкаранення абноўленага заканадаўства ў сферы акрэдытацыі.
Адным з дэлегатаў была начальнік лабараторыі кантролю якасці вады Валадзько с. л., якая з'яўляецца тэхнічным экспертам па акрэдытацыі. Па выніках З'езда была прынята Дэкларацыя па асноўных напрамках дзейнасці па акрэдытацыі.