21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Сямейнае свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 198 ад 9 чэрвеня 2022 года, з мэтай падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.
Кожны год, напярэдадні святкавання Дня бацькі, першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнага прадпрыемства "Брэствадаканал" прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Павіншуем тату разам!".
Дзякуючы акцыі, ва ўсіх работнікаў прадпрыемства ёсць магчымасць яшчэ раз падзякаваць і павіншаваць сваіх тат і дзядуляў за любоў, клопат і падтрымку, запоўніўшы і даслаўшы віншавальную паштоўку.