Брестводоканал
Праглядаў: 3048

ВОДАЗАБОР "МУХАВЕЦКI" 

Самы буйны водазабор "Мухавецкi" размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада. Пачатак яго эксплуатацыі адносiцца да канца 1975 года. Свідравіны эксплуатуюць сенаманскi  ваданосны гарызонт, размешчаны паміж мергельно-крэйдавай тоўшчай і оксфардскім ваданосным гарызонтам. Артэзіянскія воды сенаманскага ваданоснага гарызонту па хіміка-бактэрыялагiчным паказчыкам характарызуюцца сталасцю і задавальняюць патрабаванням САНПIН 10-124 РБ 99 "Вада пітная", за выключэннем утрымання агульнага жалеза. Праектная магутнасць водазабору - 36,0 тыс.м3/сут., колькасць свідравін 29, глыбіня свідравання  240 - 250м. Станцыя абезжалезвання ўведзена ў эксплуатацыю ў 1977 годзе. Да гэтага вада спажыўцу падавалася непасрэдна ў сетку са свідравін. На станцыі абезжалезвання ў зале фільтраў знаходзіцца 10 фільтраў, адкрытых, хуткіх.