Iнфармацыйны матэрыял па папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый
Як паказвае практыка, часцей за ўсё вогненныя НС адбываюцца ў жыллёвым фондзе і Прычына іх банальная – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Хацелася б на гэтым, дарагія сябры, і завастрыць вашу ўвагу.
Лекары звычайна кажуць, што хвароба лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Гэтую прыказку можна ўжыць і ў сферы дзейнасці работнікаў МНС. Пагадзіцеся, пажар лягчэй папярэдзіць, чым аднаўляць яго наступствы. Матэрыяльны ўрон часам вылічаецца дзесяткамі і сотнямі тысяч. Людзі губляюць тое, што нажывалася гадамі, доўга не могуць прывесці сваё жыллё і жыццё ў парадак. Чаму адбываюцца пажары ў наш час? На жаль, прычыны аднолькавыя. І на першым месцы стаіць курэнне ў нецвярозым стане.