У апошні час у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах з'явілася і актывізавалася вялікая колькасць ашуканцаў, якія выдаюць сябе за легальныя фірмы па працаўладкаванні за мяжой. Для грамадзян Рэспублікі Беларусь існуе два спосабы працаўладкавання за мяжой: пры садзейнічанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь, альбо самастойна. Калі грамадзянін з'язджае сам, то ўся адказнасць за пошук працы і адносіны з працадаўцам ускладаецца на яго, так як праверыць легальнасць фірмы, якая дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы, і дакладнасць інфармацыі аб прапанаванай працы за мяжой, апублікаванай на сайце меркаванага працадаўцы, вельмі складана, а часам практычна немагчыма.