Любая электаральная кампанія ўяўляе асаблівую значнасць для краіны. А выбары прэзідэнта з'яўляюцца ключавой падзеяй для ўсіх нас разам і для кожнага паасобку, паколькі менавіта яны прадвызначаюць нашу будучыню.
Сёння мы не можам не знаходзіцца ў фокусе значнай грамадска-палітычнай падзеі, якая, безумоўна, прадвызначыць далейшае ўстойлівае развіццё беларускай дзяржавы, – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, запланаваныя на 26 студзеня 2025 г.такое рашэнне прынята 23 кастрычніка 2024 г. на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Выбар даты абумоўлены шэрагам прычын. Па-першае, яна адпавядае тэрмінам, вызначаным Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Па-другое, зыходзячы са станоўчай практыкі арганізацыі рэферэндуму 2022 года і адзінага дня галасавання 2024 года відавочна, што ў зімовы перыяд мінімальная колькасць грамадзян з'язджае з краіны або за горад.
Падрабязней...