Памятаем і ганарымся. У Беларусі святкуюць Дзень Перамогі
Для жыхароў краіны гэта не толькі святочны дзень, але і Дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
9 мая 1945 года назаўсёды стала свяшчэннай для кожнага беларуса датай, якая нагадвае пра вялікі подзвіг воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў - нашых дзядоў і прадзедаў, якія прынеслі мір і свабоду на родную зямлю і ўсяму чалавецтву.
Сёння мы ўсё больш ўсведамляем адказнасць за захаванне далікатнай бяспекі на планеце, каб не паўтарыць трагедыю мінулага.
Таму Беларусь заклікае ўсе дзяржавы да дыялогу замест канфліктаў, да развіцця замест разбурэння, да захавання спадчыны Вялікай Перамогі ў імя шчаслівай будучыні новых пакаленняў.
Наш абавязак - быць годнымі памяці гераічных продкаў, якія здолелі выстаяць у суровых выпрабаваннях, сьцерці фашызм і падняць з руін зраненую краіну.
Нізкі паклон дарагім ветэранам, вечная памяць загінуўшым воінам, патрыётам і бязвінным ахвярам бязлітаснай вайны.
Перакананы, праўда пра Вялікую Перамогу і надалей будзе той высокай маральнай ісцінай, якая звязвае пакаленні, вызначае каштоўнасці, аб'ядноўвае і натхняе на стварэнне.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.
З Днём Перамогі!"