ВЫНІКІ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РЭГІЁНА ЗА 2023 ГОД
За 2023 год у вобласці зарэгістравана 892 новыя камерцыйныя арганізацыі, у тым ліку 126 прамысловых (за 2022 год зарэгістравана 666 новых камерцыйных арганізацый, у тым ліку 186 прамысловых).
У Брэсцкай вобласці на 1 студзеня 2024 г.на падатковым уліку знаходзілася 9 022 мікра-, малых і 296 сярэдніх арганізацый, 33 972 індывідуальных прадпрымальніка. За 2023 год ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла 1 130,8 млн.рублёў, або 41,8% падатковых паступленняў бюджэту вобласці, тэмп росту – 120,8%.